У час азнаямлення з ходам капрамонту мемарыяльнага комплексу “Хатынь” Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў і выказаў сваю пазіцыю аб многіх актуальных палітычных і эканамічных з’явах сучаснасці.
Сваім меркаваннем наконт некаторых агучаных кіраўніком краіны тэм падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк.
– Наведваючы мемарыяльны комплекс “Хатынь”, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб адносінах з суседнімі з намі краінамі Еўрасаюза, у тым ліку з Польшчай. У выніку санкцыйнага супрацьстаяння Еўрасаюза з Расіяй і Беларуссю не выйграе ніхто. Тая палітыка, якую праводзіць цяперашняе польскае кіраўніцтва ў адносінах да Беларусі, чужая польскаму народу. Улічваючы тое, што ў Польшчы выбары, спадзяюся, што да ўлады прыйдуць разважлівыя, разумныя палітыкі, якія сапраўды падтрымліваюць свой народ.
У гэтым выпадку мы разлічваем на сяброўскія адносіны і плённае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемных інтарэсаў.
Мы з павагай адносімся да польскага народа і спадзяёмся на ўзаемныя адносіны да нас.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga