З Днем нараджэння, Піянерыя!

Важнае Грамадства

У верасні беларуская рэспубліканская піянерскя арганізацыя адзначае свой чарговы Дзень нараджэння.

У гэтым годзе ёй споўнілася 30 год. Такая святочная падзея не засталася без увагі ў піянераў піянерскай дружыны імя М.І.Валькова і педагогаў установы адукацыі “Казлоўшчынская сярэдняя школа”.

У рамках тэматычнага тыдня ГА “БРПА – 30” адбыўся святочны збор піянерскай дружыны “З Днем нараджэння, Піянерыя!”. Пачаўся ён са здачы рапартоў і выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Кожны піянерскі атрад падрыхтаваў яскравае віншаванне з нагоды свята. З захапленнем дзеці слухалі выступленне старэйшых. Апынуўшыся падчас піянерамі, завязаўшы піянерскія гальштукі, педагогі, тыя, хто прайшоў піянерскую школу, не толькі павіншавалі малодшых сяброў з 30-годдзем піянерскай арганізацыі, але і ўспомнілі той час, калі яны былі піянерамі.

Клятва піянера, словы песні “Взвейтесь кострами, синие ночи!», подзівігі піянераў–герояў, цікавыя мерапрыемствы, піянерскія кастры, неверагоднае шчасце ад перамогі ў розных конкурсах, — пра ўсё гэта расказалі ў вершах педагогі-піянеры XX стагоддзя.

Г. ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup