Каб засцерагчы сябе і блізкіх

Важнае Грамадства

У Дзятлаўскім раёне праходзіць рэвакцынацыя супраць каранавірусу.

Выязная брыгада цэнтральнай раённай бальніцы наведала калектыў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе выказалі жаданне прышчапіцца восем чалавек.

Пасля медыцынскага агляду і тэрмаметрыі, вымярэння сатурацыі яны атрымалі бустарную вакцыну “Спутник V”.

Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк нагадала прысутным аб важнасці і актуальнасці рэвакцынацыі ад каранавірусу:

– Восень – сезон захворванняў. Усе мы ведаем, што такое інфекцыя COVID-19 і якія наступствы ў яе могуць быць. На жаль, спецыфічнага лячэння ад гэтай хваробы няма. Таму не трэба баяцца вакцынацыі і рэвакцынацыі, бо гэта сёння адзіны эфектыўны спосаб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад ускладненняў хваробы.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: