На Дзятлаўшчыне, нагадаем, для купання ў летні час вызначаны два аб’екты адпачынку – гарадскі пляж па вуліцы Фогеля ў райцэнтры і пляж санаторыя “Радон” ва ўрочышчы Рыбакі.
У астатніх вадаёмах купанне забаронена.
За парушэнне забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у форме штрафу ад 1 да 3 базавых велічыняў. Больш сур’ёзнае пакаранне прадугледжана за распіццё алкагольных напояў або знаходжанне нецвярозым на пляжы ці ў іншых грамадскіх месцах. У такім выпадку сума штрафу складзе да 8 базавых велічыняў, а за паўторнае на працягу года парушэнне – ад 2 да 15 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
На працягу ўсяго спрыяльнага па ўмовах надвор’я перыяду па месцах, дзе купанне забаронена, праходзяць прафілактычныя рэйды праваахоўнікаў, супрацоўнікаў РАНС, раённай арганізацыі АСВОД.
Калі вы сталі сведкам або пацярпелым у выніку супрацьпраўных дзеянняў, пастарайцеся падрабязна запомніць прыкметы правапарушальніка, яго транспартнага сродку і неадкладна паведаміце аб здарэнні на нумар 102 або ў аператыўна-дзяжурную службу АУС райвыканкама на нумары: 8-029-3508064, 8-029-5806042, 8-025-6010059, або ўчастковаму інспектару ці любому супрацоўніку міліцыі.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga