Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведала старшыня Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева.
Сумесна са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерыем Макарчыкам яны сустрэліся з калектывам пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі папраўчай калоніі-пасялення № 26.
Алена Бераснева азнаёмілася з умовамі працы ва ўстанове, абмеркавала пытанні аплаты, занятасці і сацыяльных гарантый для работнікаў – членаў прафсаюза, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, турыстычную дзейнасць, выкананне нормаў калектыўнага дагавора, патрабаванняў па ахове працы.
Затым з прыемнай місіяй яна адправілася ў прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.
У якасці падарунка для прытулка ў рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям” Алена Бераснева прывезла сертыфікат Гродзенскага абласнога прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў на суму 200 рублёў для ўмацавання матэрыяльна- тэхнічнай базы.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga