“Падарожжа на планету краязнаўства”

Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай прайшоў тэматычны дзень у летніку “Эрудыт” гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Асноўная яго мэта – выхаванне пачуцця патрыятызму, любові і гонару за малую радзіму, добразычлівасці і талерантнасці, павагі да свайго народа.

Першы  прыпынак падарожжа –  “ШАГ”  “Лета – час дзейнічаць. Падарунак сваімі рукамі”.  Кожны выхаванец летніка з дапамогай тэхнікі арыгамі зрабіў голуба міру і размясціў яго на карце Беларусі.

У кінатэатры “Спадарожнік” дзеці прагледзелі відэаролік “Беларусь. Цікавыя факты аб краіне”, які пашырыў іх уяўленні аб гісторыі, культуры і славутасцях нашай Радзімы.

У гэты дзень выхаванцы таксама наведалі памятныя месцы сваёй малой радзімы, шмат даведаліся пра герояў, якія абаранялі Дзятлаўшчыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Яркія эмоцыі, незабыўныя ўражанні пакінула сустрэча з героем беларускіх міфаў Лесуном у час гульнявой праграмы “Ажыўшыя легенды”. Заключным акордам стаў удзел у віктарыне “Ты ў сэрцы маім Беларусь”, прысвечанай Году гістарычнай памяці.

Аксана ВАНЧУК,
дырэктар летніка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: