У рамках праекта “ШАГ” у 6 “Б” класе гімназіі № 1 г. Дзятлава прайшла гульня-прэзентацыя на тэму “Я і мае жыццёвыя каштоўнасці”.
Вучні разважалі, выказвалі свае меркаванні пры адказах на пытанні: што такое шчасце і як стаць шчаслівым чалавекам?
Госцем класнай гадзіны стаў містар Х, для якога на шляху да поспеху галоўнымі жыццёвымі каштоўнасцямі з’яўляюцца грошы, улада, слава. Аналізуючы яго выбар, дзеці прыйшлі да высновы, што існуюць сапраўдныя і ўяўныя каштоўнасці, расставілі прыярытэты і пакінулі тое, што лічаць самым важным у жыцці.
У канцы занятка гімназісты мелі магчымасць па прыступках пабудаваць сваю “лесвіцу шчасця”, сфармулявалі правілы жыцця шчаслівага чалавека. Гэта класная гадзіна паказала, што ва ўсіх навучэнцаў правільна сфарміравана сістэма каштоўнасцяў.
Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 6 “Б” класа гімназіі № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga