Новым кнігам – добры дзень!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы паступленне новых дзіцячых кніг.

Марына Памоз-Лайкова “Школа крумкача, або чароўная крыніца”

Уявіце сабе, што ў адзін выдатны вечар за вамі пацёглася жарабя, якое ўзялося немаведама адкуль, а яшчэі размаўляла, а таксама, як пазней высветлілася, прыцягнула за сабой шлейф небяспек і чараўніцтва. Вось калі героям спатрэбіцца праявіць адвагу, сяброўскую згуртаванасць і веру ў дабро.

Таццяна Дашкевіч “Аблокі для Мілы”

Кніга распавядае гісторыю пра дзяцінства і сталенне, пра чараўніцтва і любоў, сапраўдную, глыбокую бацькоўскую любоў, якая здольна пераадолець усе перашкоды і вярнуць веру ў казку, нават калі яна, здавалася б, незваротна страчана. Разам з героямі гісторыі чытачу трэба будзе апынуцца ў незвычайным “пернікавым” доме, дзе цацкі, створаныя ўмелымі рукамі майстрыхі, жывуць сваім таямнічым і незвычайным жыццём, і паназіраць за прыгодамі аднаго няўдачлівага таты, разам з верай у цуды які страціў сваю маленькую дачку і адчайна спрабуе яе адшукаць.

Генадзь Аўласенка “Ветрык і Пацучыны кароль”

У гэтай кнізечытачы зноў сустрэнуцца са старым сябрам. Праўда, зараз Ветрык, пакінуўшы свой стары Вентылятар і дзіцячы сад, жыве цалкам самастойна. Чаму так атрымалася і як наш герой змог атрымаць доўгачаканую свабоду? Як ён яшчэ разочак дапамог сваім дзеткам (і не толькі ім), выступіўшы супраць каварнага і загадкавага Пацучынага караля, які нечакана аб’явіўся ў горадзе? Якіх новых сяброў набыў? Дзе можна сустрэць жоўта-фіялетавага слана, ды яшчэ і з прапелерам у лбе? І хто такія Сон Іванавіч і Кашмар Кашмарыч?

Чакаем усіх жадаючых!

Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga