Дарогай дабрыні

Грамадства Свежыя навіны

Летняя тэматычная пляцоўка “Дарогай дабрыні” ў Хвінявіцкай сярэдняй школе стала папулярнай сярод вучняў.

Чарговая сустрэча сабрала аматараў добрых спраў на аперацыю “Помнік”, якая была прысвечана Году гістарычнай памяці. Навучэнцы даведаліся аб гісторыі стварэння абеліска ў аграгарадку Хвінявічы, ушанавалі памяць загінулых воінаў-землякоў хвілінай маўчання. Таксама быў наведзены парадак на кветніках і тэрыторыі каля помніка.

Імёны на абеліску сведчаць аб подзвігу нашых землякоў, якія цаной свайго жыцця падаравалі нам шчасце жыць у мірнай краіне. І мы, нашчадкі,  гэта помнім і цэнім!

Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: