Дзясяты дзень у летніку “Эрудыт” гімназіі № 1 горада Дзятлава пачаўся з экскурсіі ў аграгарадок Жыровічы, якая была арганізавана ў рамках Года гістарычнай памяці сумесна з прадстаўнікамі Дзятлаўскай праваслаўнай царквы.
Першы прыпынак – незвычайны “Эдэмскі сад”, дзе жывёлы не баяцца людзей, жывуць ва ўмовах, набліжаных да прыродных.
Затым для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана займальная экскурсія па Свята-Успенскім саборы. Экскурсавод айцец Аляксей правёў выхаванцаў па тэрыторыі, расказаў пра гісторыю манастыра, з’яўлення цудатворнага вобраза Маці Божай. У храме манастырскага комплексу дзеці змаглі паставіць свечкі за здароўе сваіх блізкіх і пакланіцца цудатворнай іконе Маці Божай.
Наступным этапам экскурсіі стала наведванне святой крыніцы, якая знаходзіцца недалёка ад манастыра. Дзеці наведалі месца паломніцтва праваслаўных вернікаў, дзе можна набраць святой вады і нават акунуцца ў купелі.
Аксана ВАНЧУК,
дырэктар летніка “Эрудыт”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga