Пакланіцца святыням можна ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе яны будуць знаходзіцца да 20 жніўня.
Іконы прывіталі і пранеслі па вуліцах горада каталіцкія вернікі разам з настаяцелем касцёла ксяндзом-пробашчам Здзіславам Пікулам. У гонар Маці Божай адбылася святочная імша, на якой прысутнічалі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, госці-пілігрымы, прыхаджане храма.
Пілігрымка, арганізаваная ксяндзом Уладзіславам Завальнюком, стартавала з Гродна: па ўсёй краіне правозяць копіі трынаццаці ікон з вобразам Маці Божай з усіх санктуарыяў Беларусі. Копіі ікон, напісаныя вядомым мастаком Ядвігай Сянько на палотнах, блаславіў прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі Апостальскі нунцы Антэ Езіч. А ўсіх суправаджаючых іконы блаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Каталіцкія вернікі моляцца да нябеснай заступніцы за мір, яднанне, згоду.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga