Паехалі!

Важнае Спорт і турызм

У Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна “Колас” стартаваў адкрыты летні чэмпіянат горада па міні-футболе сярод працоўных калектываў і аматарскіх каманд.

У першы гульнявы дзень дзятлаўчане з “Ізакама” былі мацнейшымі за навагрудскі “Фарт” – 7 : 4; зборная каманда “Лакаматыў”, у састаў якой уваходзяць новаяльнянскія і слонімскія футбалісты, выйграла гранітаўцаў з Круцілавічаў з лікам 6 : 1. У сваю чаргу, мясцовае “Дынама” саступіла навагрудчанам з “Фарта” – 11 : 3, а ў дзятлаўскім дэрбі “Нёман” святкаваў “вікторыю” над “Джэнтэльменамі” – 8 : 3.

Сёння адбудуцца чарговыя матчы чэмпіянату.

Пачатак у 18 гадзін.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga