Глыбока і кранальна з песнямі пра Радзіму

Важнае Культура і адпачынак

Абласны фестываль патрыятычнай песні “Ганаруся я Радзімаю сваёю” сёлета быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Ён прайшоў у горадзе Слоніме сярод работнікаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамоў-інтэрнатаў Прынёманскага краю і быў арганізаваны камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.

На суд журы, якое ўзначаліла яго старшыня Вольга Сядзельнік, свае песенныя нумары на сцэне Цэнтра культуры і адпачынку прадставілі 29 установаў сферы. Дзятлаўчане выступалі пятымі.

Глыбокую і кранальную песню – “Вальс франтавы” выканала сацыяльная работніца Жанна Варган. Танцавальнай пастаноўкай дзятлаўскую салістку падтрымлівалі спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Касцюк, Іна Петрукевіч, Таццяна Нічыпаровіч, Кацярына Ваніслаўчык і работніца культуры, якая дапамагала ў падрыхтоўцы выступлення, – Таццяна Шостка.

Журы высока ацаніла выступленне дзятлаўчан, якія ўвайшлі ў сямёрку лепшых канкурсантаў. Аднак самае галоўнае, што абласны фестываль патрыятычнай песні падарыў усім удзельнікам зарад добрага настрою і яшчэ раз паказаў, наколькі цёпла і шчыра яны адносяцца да роднай старонкі, традыцый беларускага народа і гістарычнай памяці Радзімы.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: