Да ўборачнай кампаніі гатовы

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Каб не дапусціць здарэнняў у бягучым уборачным сезоне, ратаўнікі наведалі ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна.

Быў правераны стан тэхнікі, якая будзе задзейнічана ва ўборцы ўраджаю, абследаваны месцы складзіравання і сушкі збожжа, акрамя гэтага, вялікая ўвага была нададзена наяўнасці і спраўнасці першасных сродкаў пажаратушэння. У час размовы з прадстаўнікамі гаспадарак ратаўнікі нагадалі патрабаванні пажарнай бяспекі пры правядзенні ўборачных работ, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення небяспечных сітуацый, правялі дадатковыя інструктажы і папярэдзілі аб тым, што нельга курыць на працоўным месцы.

Сур’ёзных парушэнняў у сельгаспрадпрыемствах не выяўлена. Невялікія недахопы былі ліквідаваны адразу ў час рэйду.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: