У Рыбаках адкрыўся моладзевы турзлёт (+відэа)

Галоўнае Грамадства

З 24 па 26 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турысцкі злёт, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Мерапрыемства ладзіцца ў рамках тыдня моладзі і студэнцтва “Moladz.by: Помнім традыцыі, жывём сучаснасцю, імкнёмся ў будучыню!”.

Арганізатарамі сёлетняга турзлёту сталі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сектар спорту і турызму райвыканкама.

Гасцямі турысцкай моладзі сталі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, намеснік старшыні Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.

Андрэй Садоўскі павіншаваў каманды-ўдзельніцы з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў пазітыўных эмоцый, добрага надвор’я, яркіх перамог:

– На працягу многіх дзесяцігоддзяў турыстычныя злёты з’яўляюцца добрай традыцыяй на Дзятлаўшчыне. Прыемна сёння бачыць тут самую актыўную і крэатыўную частку нашага насельніцтва – моладзь. Вы, маладыя, з’яўляецеся драйверамі ўсіх пачынанняў, у тым ліку, сённяшняга мерапрыемства. Вы чакалі яго цэлы год, рыхтаваліся і, упэўнены, пакажаце найлепшыя вынікі. Жадаю, каб вашы чаканні спраўдзіліся, вы добра адпачылі і з задавальненнем бавілі час. Усім удачы!

Таксама кіраўнік раёна адрасаваў словы ўдзячнасці арганізатарам мерапрыемства.

Права падняць дзяржаўны сцяг прадаставілі камандзе ААТ “Граніт-Агра” – пераможцы мінулагодніх спаборніцтваў.

Сёлета за вялікі кубак моладзевага турыстычнага злёту пазмагаюцца 10 каманд: ААТ “Граніт-Агра”, ААТ “Дварэц-Агра”, КСУПы “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы”, ААТ “Дзятлаўскі філіял “Молочный Мир”, Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў, цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, Дзятлаўскі лясгас, Дзятлаўскае РУП  ЖКГ. Інфармацыйную падтрымку турыстычнаму злёту арганізуе прэс-цэнтр раённай газеты “Перамога”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga