У 2022 годзе ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы рэалізуецца бібліятэчны творчы фотапраект перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса “Мы гэтайзямлі працяг”.
Мэта праекта – арганізацыя асветніцкай дзейнасці і вольнага часу людзей пажылога ўзросту аддаленых вёсак раёна, пазастацыянарнае абслугоўванне кнігай, садзейнічанне актыўнаму ўдзелу ў сацыяльным, культурным і грамадскім жыцці. Праект прадугледжвае сумесныя выязныя мерапрыемствы перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса з творчым калектывам сектара пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
У рамках праекта ўжо прайшлі зімовыя забавы “Ішла Каляда калядуючы”, віншавальныя акцыі да святаў “Студзеньскі настрой”, “Букет з самых далікатных слоў”, “Журавы нашай памяці”, сустрэча-дыялог “Вышэйшая каштоўнасць грамадства і дзяржавы”, формула даўгалецця “#Цела+душа+розум=100гадоў”. Такіясустрэчы з кнігай і песняй далі магчымасць жыхарам “залатога ўзросту” аддаленых вёсак прыемна правесці час і пакінулі яркія ўражанні і пазітыўныя эмоцыі. Сумесныя мерапрыемствы будуць працягвацца. З інфармацыяй пра фотапраект мы будзем вас знаёміць на сайцеДзятлаўскай раённай бібліятэкі (libdyatlovo.grodno.by) і на старонках газеты “Перамога”.
Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga