У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава аздараўленчы летнік “Усмешка” сабраў новых сяброў, якія стануць удзельнікамі “Клуба арыгінальных, забіяцкіх, дапытлівых, актыўных патрыётаў”.
У Год гістарычнай памяці выхаванцы клуба на працягу змены будуць ствараць сваю ўласную кнігу лета пад назвай “Мары нараджаюцца – мары здзяйсняюцца”.
Кожную раніцу дзяцей сустракае анлайн-рэдактар і знаёміць з планам на дзень. Штодня выхаванцы не толькі фіксуюць у кнізе цікавыя падзеі жыцця ў летніку, але і даведваюцца, чым займаліся іх аднагодкі ў мінулым. За актыўны і дзейсны ўдзел у складанні кнігі летняга адпачынку яны атрымліваюць своеасаблівыя пячаткі – “Патрыёт-new”.
Акрамя гэтага, выхаванцаў яшчэ чакаюць цікавыя сустрэчы, гульні і прыгоды, экскурсіі па запаведных сцежках Беларусі, па месцах баявой славы, загадкавых мясцінах малой радзімы.
Жанна БУДЗЕВІЧ,
дырэктар летніка “Усмешка”
Алена МАКАРЧУК,
старшы выхавальнік
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga