У Дзятлаве на стадыёне “Колас” прайшоў футбольны фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я!”.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 50 сем’яў, усяго больш за 200 чалавек. Міні-футбольныя турніры праходзілі паміж камандамі, сфарміраванымі з удзельнікаў фестывалю, у шасці групах: сярод тат, мам, дзяцей 5-7 гадоў, 8-10 гадоў, 11-13 гадоў і 14-17 гадоў.
Варта адзначыць, што ўсім гульцам перад стартам падарылі футбольную майку. Таксама кожная сям’я-ўдзельніца атрымала футбольны мяч.
Лепшай сярод тат стала каманда “Арлы”, на другім месцы – “Лідары”, трэцяе – у “Цімураўцаў”.
Шмат балельшчыкаў збіралі футбольныя баталіі паміж мамамі і самымі маленькімі ўдзельнікамі фестывалю. Так, першае месца сямейных спаборніцтваў занялі футбалісткі з каманды “Венера”, на другім – “Вікторыя”, “бронзавая” перамога – у “Надзеі”; сярод дзяцей 5-7 гадоў не было роўных “Куранятам”, услед за імі – “Смяшарыкі” і “Фіксікі”.
У іншых турнірах месцы размеркаваліся наступным чынам.
Сярод дзяцей 8-10 гадоў:
першае месца занялі “Лідары”;
другое – “Спартсмены”;
трэцяе – “Футбалісты”.
Хлопцы і дзяўчаты 11-13 гадоў:
першае месца – “Вымпел”;
другое – “Энергія”;
трэцяе – “Дружба”.
Юнакі і дзяўчаты 14-17 гадоў:
першае месца – “Фартуна”;
другое – “Чэмпіён”.
У абсалютным заліку па суме набраных балаў “пальма першынства” ў сям’і Герус, “сярэбраны” вынік паказала сям’я Каляда, тройку лепшых замкнулі Добышы.
Прадстаўнікі абласной і раённай федэрацый футбола Сяргей Фірыновіч і Уладзімір Ганчар уручылі медалі камандам-пераможцам і прызёрам у кожнай з гульнявых груп. Лепшыя сем’і былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі, а таксама памятнымі падарункамі ад раённага камітэта ГА “БРСМ”. Самым юным удзельнікам фестывалю Мікалаю Адамчыку і Арыне Герус падарылі рукзакі.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga