Алея ў гонар камісараў ваеннага камісарыята

Галоўнае Грамадства

У раённым ваенным камісарыяце ўрачыста адкрылі алею памяці ў гонар дзятлаўскіх раённых ваенных камісараў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Адкрыццё алеі было прымеркавана да  75-й гадавіны Вялікай Перамогі і 76-годдзя з дня ўтварэння раённага ваеннага камісарыята.

Пра мінулае і сучаснасць установы карэспандэнтцы газеты “Перамога” расказаў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.

– Пасля вызвалення Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 12 ліпеня 1944 года, ўдзельнікам Сталінградскай бітвы капітанам Іванам Панамаровым быў сфарміраваны ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці. Ваенны камісарыят тады размяшчаўся ў аднапавярховым будынку па вуліцы Клары Цэткін. Асноўнай задачай ваеннага камісарыята было навядзенне і падтрыманне парадку на тэрыторыі горада Дзятлава і раёна, забеспячэнне бесперашкоднага перамяшчэння войскаў праз горад, збор агнястрэльнай і іншай зброі ў насельніцтва, рэгістрацыя і пастаноўка на воінскі ўлік мужчын раёна.

– З чаго пачыналася алея ў гонар камісараў райваенкамата і чые прозвішчы тут ушанаваны?

– Сёлета ў рамках рэспубліканскага суботніка, рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае” і напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна была закладзена алея памяці з васьмі дрэваў у гонар дзятлаўскіх райваенкамаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Яна прысвечана капітану Івану Панамарову, падпалкоўніку Мікалаю Шчалкову, гвардыі падпалкоўніку Рыгору Тарасаву, падпалкоўніку Лявонцію Палішчуку, падпалкоўніку Ільі Калеснікаву, падпалкоўніку Андрэю Чукіну, падпалкоўніку Віктару Старасценку, падпалкоўніку Яўгену Кульмянёву. Асабовы састаў ваеннага камісарыята памятае подзвіг абаронцаў Айчыны.

– Які сёння ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна?

– Ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна сёння – гэта згуртаваны калектыў аднадумцаў, здольны вырашаць задачы ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной работы, прымаць удзел у арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння.

– Каго адзначыце і што пажадаеце калегам ва ўрачысты для ўстановы дзень?

– Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты святочны дзень хочацца выказаць ветэранам ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна – падпалкоўніку ў адстаўцы А. Ф. Жукоўскаму, палкоўніку запасу В. А. Абухаву, маёру ў адстаўцы П. С. Пушкарову, маёру запасу А. В. Волкаву, маёру ў адстаўцы В. В. Грачову, старшаму прапаршчыку ў адстаўцы А. Э. Касперу, старшаму прапаршчыку ў адстаўцы А. А. Панкевічу, Я. Я. Загдай, Л. В. Кончык, Т. Я. Лябецкай, Н. А. Філідовіч і ўсім тым, хто ў розныя гады служыў і працаваў у яго сценах. Таксама – ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу, якія праходзяць службу і працуюць сёння, усім тым, чыё жыццё было звязана з мясцовымі органамі ваеннага кіравання. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, актыўнай жыццёвай пазіцыі, міру, дабра, аптымізму і поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup