Адпачывайце бяспечна

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дзятлаўскія ратаўнікі ў час рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў аздараўленчых летніках дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы райцэнтра, Жукоўшчынскай і Вензавецкай навучальных установах.

Супрацоўнікі РАНС і старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі нагадалі дзецям, што купацца можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах у суправаджэнні дарослых,расказалі аб правілах бяспечных паводзінаў на вадзе, успомнілі нумары тэлефонаў экстранных службаў і алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Акрамя гэтага, выхаванцы летнікаў прынялі ўдзел успартыўнай эстафеце, тэматычнай віктарыне, змаглі прымераць баявое абмундзіраванне і пасядзець за рулём аўтацыстэрны.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga