Шанц знайсці работу ёсць у кожнага

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ў чарговы раз прайшла акцыя “Не ўпусці свой шанц”, скіраваная на рэалізацыю дадатковых мераў па працаўладкаванні раней судзімых грамадзян.

Арганізатарамі сустрэчы выступілі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і супрацоўнікі раённага аддзела міліцыі.

У час акцыі раней судзімым грамадзянам расказалі аб вакансіях, якія ёсць у нашым раёне, патлумачылі парадак рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных або тых, хто звярнуўся па садзейнічанне ў працаўладкаванні ў аддзел па працы і занятасці, а таксама далі адказы на іншыя актуальныя пытанні, якія тычацца пошуку работы.

Супрацоўнікі міліцыі нагадалі ўдзельнікам акцыі аб неабходнасці законапаслухмянага ладу жыцця і расказалі, якія ўчынкі і правапарушэнні найчасцей зноў прыводзяць на лаву падсудных.

Ірына БАРАВІК,
намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga