Праявіць творчасць, адпачыць і паспаборнічаць

Важнае Спорт і турызм

На Дзятлаўшчыне ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турыстычны злёт работнікаў сістэмы адукацыі, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Удзельнікі турзлёту з 14 установаў адукацыі правядуць час на прыродзе, паўдзельнічаюць у спартыўных і творчых конкурсах, пагутараць у нефармальнай абстаноўцы і адпачнуць ад паўсядзённых спраў.

– Як і кожны год, на Дзятлаўшчыне новы турыстычны сезон адкрываюць работнікі сістэмы адукацыі. Вакол шмат прыгожых прыродных месцаў. Гэта лясная паляна на беразе Моўчадзі заўсёды гасцінна “сустракае” не толькі турыстаў з нашага раёна, але і гасцей з вобласці і рэспублікі. Жадаю ўсім удзельнікам турысцкага  злёту правесці гэты час весела і з карысцю, паспяхова справіцца з усімі выпрабаваннямі на паласе перашкод, прадэманстраваць свае таленты ў творчых конкурсах, годна арганізаваць быт і прадставіць яго журы, добра адпачыць і набрацца сіл на плённую працу ў будучыні, – адзначыў на адкрыцці турзлёту старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.

Да слоў кіраўніка раёна далучыліся начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі.

Праграма турысцкага  злёту насычаная: праходжанне паласы перашкод, арганізацыя быту турыста, шмат крэатыву і творчасці ў конкурсах песні, насценгазет і “Візітная картка”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: