Лепш папярэдзіць, чым пакараць

Важнае Здарэнні і бяспека

Кожны месяц у населеных пунктах Дзятлаўшчыны праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы з мэтай прадухілення і недапушчэння супрацьпраўных паводзін грамадзян.

Прадстаўнікі розных службаў раёна, якія ўваходзяць у састаў рэйдавых груп, тлумачаць жыхарам асноўныя нормы заканадаўства, папярэджваюць аб адказнасці і нагадваюць аб парадку дзеянняў у сітуацыях, калі яны сутыкаюцца са злачыннасцю.

Чарговы рэйд прайшоў у гарадскім пасёлку Наваельня. Яго удзельнікі выступілі перад працоўнымі калектывамі розных арганізацый і навучэнцамі школы, пры гэтым больш падрабязна спыніліся на крадзяжах металу, з домаўладанняў, махлярствах у інтэрнэце і праз тэлефон, нагадалі аб хітрых прадаўцах з “дарагімі” фільтрамі, пасцельнай бялізнай і посудам, правілах бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Яны наведалі пажылых людзей, якія жывуць адны, праблемныя сем’і, раздалі прафілактычныя лістоўкі. Пабывалі ў грамадзян, якія стаяць на ўліку ў РАУС, як у раней судзімых, так і ў тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі і не працуе. Таксама ў арганізацыях і ўстановах гарадскога пасёлка праверылі стан тэхнічнай умацаванасці, умовы захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, наяўнасць тэматычных стэндаў “Інфармацыя аб грамадскай бяспецы”, якія, у сваю чаргу, абнавілі наглядна-выяўленчай прадукцыяй у будынках чыгуначнай станцыі “Наваельня”, Новаяльнянскіх сельвыканкаме і сярэдняй школе.

Разам з тым, супрацоўнікі ДАІ нагадвалі вадзіцелям транспартных сродкаў правілы пераезду чыгуначных шляхоў, адсочвалі, каб яны ехалі з уключаным святлом фар або хадавымі агнямі ў сувязі з правядзеннем з 25 мая па 5 чэрвеня рэспубліканскага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!”. Варта адзначыць, што па выніках маніторынгу пры праверцы тэхнічнай умацаванасці тэрыторыі, якая належыць Навагрудскаму лясгасу, у чарговы раз былі выяўлены парушэнні. Нягледзячы на тое, што раней дадзенай арганізацыі выносілася прадстаўленне аб ліквідацыі недахопаў, службовыя асобы праігнаравалі яго. Па-ранейшаму адсутнічае агароджа і дадатковае відэаназіранне, матэрыялы і тэхніка знаходзяцца ў адкрытым доступе для старонніх. Вінаватыя будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga