Напярэдадні канікулаў і для папярэджання выпадкаў дзіцячага траўматызму камісія па справах непаўналетніх Гродзенскага аблвыканкама накіравала на адрасы раённых камісій даручэнне аб абследаванні кампетэнтнымі раённымі службамі, сельвыканкамамі, з прыцягненнем актывістаў ГА “БРСМ” дзіцячых гульнявых пляцовак, дваровых тэрыторый на прадмет спраўнасці гульнявога абсталявання і бяспекі аб’ектаў, якія там знаходзяцца.
Спецыялісты службаў прафілактыкі таксама наведаюць прыватныя домаўладанні, дзе гадуюцца дзеці, правераць іх на наяўнасць водных аб’ектаў і “копаняў”. Увага будзе нададзена абмежаванню доступу непаўналетніх да аб’ектаў, якія ўяўляюць павышаную патэнцыяльную небяспеку для жыцця і здароўя: да чардачных памяшканняў, будоўляў, вадаёмаў. Адказнымі службамі будуць арганізоўвацца прафілактычныя рэйды.
Камісіяй па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама з зацікаўленымі арганізацыямі ўжо праведзена абследаванне 29 дзіцячых пляцовак у 12 населеных пунктах раёна. На адрас жылкамунгаса накіравана прапанова аб ліквідацыі няспраўнасцяў 11 элементаў гульнявога абсталявання на дзіцячых пляцоўках шматкватэрных жылых дамоў у Дзятлаве, на адрас уласнікаў накіраваны прапановы аб ухіленні недахопаў, яны ўжо працуюць у гэтым кірунку.
Тлумачальная работа будзе прадоўжана праз дзейнасць назіральных камісій, на сельскіх сходах, прафілактычная інфармацыя размешчана на стэндах сельвыканкамаў, сайтах установаў агульнай сярэдняй адукацыі.
Службы прафілактыкі раёна заклікаюць дзятлаўчан неадкладна інфармаваць праваахоўныя органы, РАНС, іншыя зацікаўленыя дзяржаўныя органы аб фактах пагрозы для жыцця і здароўя дзяцей, знаходжанні непаўналетніх на аб’ектах незавершанага будаўніцтва і вадаёмах без суправаджэння дарослых, аб выпадках ужывання непаўналетнімі спіртных напояў, учыненні імі супрацьпраўных дзеянняў, неналежным выкананні дарослымі бацькоўскіх абавязкаў, у тым ліку па кантролі за вольным часам дзяцей і іх бяспекай.
Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga