Рэспубліканскі суботнік на Дзятлаўшчыне набірае тэмп.
Працоўныя калектывы райцэнтра займаюцца навядзеннем парадку на гарадскіх вуліцах.
Так, дружны падрад Дзятлаўскіх раёна электрычных сетак і раёна газазабеспячэння з выкарыстаннем спецтэхнікі праводзіць падрэзку і вывазку дрэваў па вуліцы Слонімскай, галіны якіх перашкаджалі дзятлаўчанам рухацца па тратуары.
Работнікі ўстановаў культуры прыбіраюць ад леташняга лісця тэрыторыю, прылеглую да палаца Радзівілаў, а таксама вуліцу Перамогі.
Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама дапамаглі работнікам Вензавецкага лясніцтва ў пасадцы лясных культур. За добрую працу іх пачаставалі сапраўднай «лясной» кашай.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga