Прыйшла вясна, а гэта значыць, што пара адкрываць дачны сезон. Што важна паспець зрабіць на дачы вясной, вы даведаецеся на старонках нашых часопісаў.
Часопіс “Гаспадар” з’яўляецца неабходным дапаможнікам для ўсіх садаводаў, агароднікаў і тых, хто клапоціцца аб сваіх участках. Пастаянныя рубрыкі “Любімы сад”, “Ураджайны агарод”, “Дамашняя ферма”, “Пчольнік” дапамогуць не проста пабавіць час, але і дасягнуць максімальнага выніку, займаючыся любімай справай.
Часопіс “Добры сусед” чакае вас, каб расказаць не толькі пра тое, як зрабіць так, каб расада хутчэй развівалася, але і шмат іншых карысных парадаў, якія вы знойдзеце ў рубрыцы “Любімая дача”.
У часопісе “Сваты” кожны дачнік можа знайсці нешта карыснае для сябе пра сад і агарод, пра кветкі ў рубрыцы “Сваты на дачы”, “Любімыя кветкі”.
Часопіс “Гаспадыня” падзеліцца цікавымі і карыснымі ідэямі аб ураджайных градках, азбуцы дызайну ў рубрыцы “Сад і агарод”.
Будзем рады бачыць вас у нашай бібліятэцы, чытайце з задавальненнем!
Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga