Што варта ведаць аб мерах прымусовага выканання?

Важнае Да ведама грамадзян

Якія меры могуць быць выкарыстаны ў адносінах да даўжніка пасля ўзбуджэння выканаўчай вытворчасці пры прымусовым выкананні выканаўчага дакумента, расказала Кацярына Раманава, судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна.

– Найперш адзначу, што парадак прымусовага выканання судовых пастановаў і іншых выканаўчых дакументаў у Рэспубліцы Беларусь урэгуляваны Законам “Аб выканаўчай вытворчасці” і Інструкцыяй па выканаўчай вытворчасці, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2017 года № 67. У прыватнасці, артыкулам 69 Закона вызначаны пералік мераў, якія могуць быць выкарыстаны судовым выканаўцам пры прымусовым выкананні выканаўчага дакумента.

Да такіх мераў адносяцца:

– зварот спагнання на грашовыя сродкі даўжніка, якія належаць яму і знаходзяцца ў яго і (або) трэціх асобаў;

– зварот спагнання на грашовыя сродкі і іншую маёмасць даўжніка, якія знаходзяцца на яго банкаўскіх рахунках, ва ўкладах (дэпазітах) або на захоўванні ў банках і (або) нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях;

– зварот спагнання на належныя даўжніку грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на банкаўскіх рахунках трэціх асобаў у банках і (або) нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях;

– зварот спагнання на заработную плату даўжніка – грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, і прыроўненыя да яе даходы;

– зварот спагнання на маёмасць даўжніка, у тым ліку на маёмасныя правы, а таксама на выключныя правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці і сродкі індывідуалізацыі;

– адабранне ў даўжніка маёмасці, пазначанай у выканаўчым дакуменце, і перадача яе спаганяльніку.

Звяртаю ўвагу жыхароў раёна і на тое, што судовым выканаўцам могуць быць выкарыстаны іншыя дзеянні, у тым ліку названыя ў выканаўчым дакуменце і ўжытыя для выканання патрабаванняў, якія ўтрымліваюцца ў выканаўчым дакуменце.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga