У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшло раённае першынство па настольным тэнісе.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел хлопцы і дзяўчаты 2008-2010 гадоў нараджэння з дзесяці ўстановаў адукацыі раёна. Па выніках тэнісных паядынкаў у агульнакамандным заліку перамагла Гезгалаўская сярэдняя школа, на другім месцы – Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, бронза – у юных спартсменаў з гімназіі № 1 горада Дзятлава.
У асабістым заліку сярод хлопцаў найлепшым віртуозам ракеткі, як і летась, стаў Максім Ляўшук (Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа), “сярэбраная” падача – у Сцяпана Лотыша (Гезгалаўская сярэдняя школа), тройку лідараў замкнуў Багдан Маліноўскі (Гезгалаўская сярэдняя школа); сярод дзяўчат “вікторыю” святкавала Дар’я Квецень (сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава), услед за чэмпіёнкай – Арына Грыцук (гімназія № 1 горада Дзятлава), трэцяе месца занялі адразу дзве тэнісісткі – Мілена Заваротная (Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа) і Дар’я Канус (гімназія № 1 горада Дзятлава).
Прызёры раённага першынства ў агульнакамандным і асабістым заліках былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы яшчэ і грашовымі прызамі. Арганізатарам спаборніцтваў выступіў Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Варта адзначыць, што ўжо ў панядзелак, 25 красавіка, лепшыя тэнісісты раёна сярод хлопцаў і дзяўчат прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga