Новым кнігам – добры дзень!

Важнае Культура і адпачынак

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы кніжны фонд папоўніўся навінкамі літаратуры.

Таццяна Бачарова Герой чужога рамана

Дзве сяброўкі, Оля і Юля, арандуюць маленькі салон прыгажосці, але ўсё складваецца не зусім добра. Аднак безжурботныя сяброўкі ідуць у клуб, каб  развеяцца. Там з Юляй пазнаёміўся ачмуральны хлопец, прыгажун і пры грошах. Цяпер ён вырашыць усе іх праблемы! Ці прынясе новыя…

Лара Дзівеева Той самы аднакласнік

Усе гэтыя гады Ніка Туманава старанна пазбягала школьных знаёмых. Але аднойчы, седзячы ў кавярні, яна сустрэла свайго былога аднакласніка. Прайшло шмат гадоў, а Даніла Рэзнік зусім не змяніўся – выглядае ўсё тым жа шалапаем у рваных джынсах і каляровых кедах, па якім сохлі ўсе дзяўчынкі з яе класа і не толькі…

Кейт Хардзі Нявеста на пару дзён

Перажыўшы цяжкі разрыў адносін, Бэла Фарадзей нарэшце атрымлівае магчымасць вярнуцца да нармальнага жыцця. Перш за ўсё яна знаходзіць работу, потым выбаўляе сястру, якая звычайна прыходзіць на дапамогу ёй. Бэла нечакана знаёміцца з мужчынам, які аказваецца яе новым босам…

Уладзімір Колычаў Бос у законе

Новы крымінальны раман, у якім чалавечыя пачуцці праходзяць праверку ў гарачым горне бандыцкага бязмежжа.

Шантажом, подкупам, а дзе трэба, і сілай спрабуе падмяць пад сябе горад намеснік начальніка УУС падпалкоўнік Сажын. Усё павінна быць пад яго ўладай – і чыноўнікі, і бізнесмены, і прыгажуня Стэла, былая палюбоўніца яго шэфа. Але не ўсе хочуць мірыцца з такімі парадкамі. І вось тут пачынаецца сапраўдная вайна…

Мікалай Лявонаў “Захавальнікі смерці

Пры загадкавых абставінах гінуць некалькі вядомых людзей: артыстаў, навукоўцаў, мастакоў, калекцыянераў. Кожная смерць выглядае як самагубства ці няшчасны выпадак. Аднак інтуіцыя падказвае палкоўніку Гураву, што гэта добра спланаваныя забойствы…

Вера Калачкова “Тры жыцці жаўрука”

З Мікітам шаснаццацігадовая Насця Жаваранкава пазнаёмілася гарачым летам – ён з іншымі хлопцамі прыехаў з горада ў іх пасёлак, каб скончыць рамонт у лясной школе. Яна адразу ж закахалася ў прыгожага студэнта.

Рамонт у школе падыходзіў да канца, калі Насця даведалася, што цяжарная. Ён, даведаўшыся аб гэтым, праз пару дзён збег і замёў сляды…

Чакаем усіх жадаючых!

Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga