Небяспечныя пакупкі

Важнае Здарэнні і бяспека

На тэрыторыі Дзятлаўшчыны прадаўжаюць рэгістравацца факты крадзяжу грашовых сродкаў жыхароў шляхам фішынгу з выкарыстаннем гандлёвых інтэрнэт-пляцовак аб’яваў.

Так, на адной з буйных гандлёвых інтэрнэт-пляцовак наш зямляк размясціў аб’яву аб продажы маёмасці. У месенджары “WhatsApp” яму паступіла паведамленне ад патэнцыяльнага пакупніка, які зацікавіўся таварам. Па ўмовах здзелкі прадавец і пакупнік вырашылі аформіць дастаўку, пасля чаго незнаёмец даслаў нашаму земляку спасылку на сайт дастаўкі. Пацярпелы перайшоў па ёй і ўвёў рэквізіты сваёй банкаўскай карткі, іншую інфармацыю, а таксама коды пацвярджэння, якія  прыйшлі на мабільны тэлефон. Праз некаторы час з банкаўскай карткі прадаўца адбылося спісанне грошай, а пакупнік перастаў выходзіць з ім на сувязь.

Узбуджана крымінальная справа, праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Ірына ЯНОВІЧ,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga