Клопат аб роднай зямлі

Грамадства Свежыя навіны

На тэрыторыі Данілавіцкага сельскага савета прайшлі суботнікі, у якіх паўдзельнічалі прадстаўнікі ўлады, органаў мясцовага самакіравання і жыхары населеных пунктаў.

Жыхары вёскі Данілавічы на чале са старастам Казімірам Аўсянікам навялі парадак у месцах агульнага карыстання, прыбралі бераг возера, дзе выдалілі небяспечныя дрэвы, вывезлі смецце, добраўпарадкавалі помнік загінулым землякам.

Не засталіся раўнадушнымі да ініцыятывы па навядзенні парадку і ў аграгарадку Таркачы. Пад кіраўніцтвам старасты Раісы Альшэўскай мясцовыя жыхары прыбралі смецце і леташняе лісце ў мясцовым парку, пабялілі бардзюры. Да мерапрыемства далучыліся і работнікі Таркачоўскага ясляў-сада.

Традыцыйна ў аграгарадку Круцілавічы да суботніка былі прымеркаваны работы ў парку. Актыўны ўдзел у іх прынялі работнікі Данілавіцкага дома культуры, бібліятэкі, сельвыканкама, ААТ “Граніт-Агра”, Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Хачу выказаць усім удзельнікам суботнікаў словы ўдзячнасці за разуменне і падтрымку. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць нашу малую радзіму чыстай і прыгожай.

Ганна ЖЫХ,
старшыня Данілавіцкага сельвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga