Вясновыя канікулы ў бібліятэцы

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Традыцыйна ў канцы сакавіка пачынаецца Тыдзень дзіцячай кнігі.

Сёлета на кніжнае свята “Книга – источник знаний” Хвінявіцкая сельская бібліятэка –цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця  запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак  3-га класа мясцовага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Юныя чытачы акунуліся ў свет народнай творчасці. Яны не толькі ўважліва слухалі, але і з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі. Таксама дзеці пазнаёміліся з выставай дзіцячай літаратуры, а самыя дапытлівыя, якія хочуць ведаць аб усім на свеце, падыходзілі і выбіралі кнігі на свой густ. Развітваючыся, удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што чытанне – гэта карысны, прыемны, патрэбны і  цікавы занятак.

Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga