У рамках пілотнага праекта аб наведванні турыстычных аб’ектаў, арганізаванага галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, для навучэнцаў 11 класаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава педагогамі сумесна з Дзятлаўскім раённым цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый і за кошт сродкаў раённага бюджэту была арганізавана экскурсія ў Ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна горада Ваўкавыска.
Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення музея, пабывалі ў старажытным доме-сядзібе, які быў пабудаваны ў 1805 годзе, дзе цяпер размешчана экспазіцыя, прысвечаная падзеям вайны 1812 года, даведаліся, што менавіта тут знаходзілася штаб-кватэра 2-й рускай арміі пад камандаваннем генерала Пятра Іванавіча Баграціёна. Цяпер у гэтым будынку размешчаны экспанаты, якія сведчаць аб значных этапах жыцця і дасягненнях генерала і яго паплечнікаў, аб барацьбе з напалеонаўскімі войскамі. Таксама паглядзелі экспазіцыю, якая ахоплівае перыяд гісторыі Еўропы з канца XVIII стагоддзя да 1812 года. Сядзіба агорнута духам беларускага дойлідства пачатку 19 стагоддзя. Яна штогод прыцягвае тысячы турыстаў, абяцаючы прыадчыніць таямніцу жыцця вялікага палкаводца, а таксама запрашаючы атрымаць асалоду ад адпачынку ў Беларусі.
Аксана Якаўчык,
настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga