Чарговы Дзень падпісчыка рэдакцыя газеты “Перамога” правяла 24 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” сумесна з работнікамі пошты.
Такія мерапрыемствы даўно сталі папулярнымі ў дзятлаўчан, якія любяць чытаць свежыя навіны раёна на старонках нашай газеты. Аформіўшы падпіску на “Перамогу” на квартал, землякі паўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі. Карысны падарунак ад рэдакцыі стаў цудоўным дапаўненнем для тых, хто пажадаў прадоўжыць сяброўства з раённым выданнем.
Заадно журналісты пацікавіліся ў чытачоў, што іх прываблівае ў газеце “Перамога”.
Кацярына Хілевіч:
– Раёнку выпісваю гадоў 50 запар. Заўсёды прачытваю яе ад пачатку да канца. Люблю артыкулы пра наш горад, падабаюцца апавяданні Леанарды Юргілевіч, цікавяць віншаванні, навіны. Жадаю, каб наша сяброўства з раёнкай прадаўжалася яшчэ многія гады, каб газета “Перамога” працвітала і ў яе з’яўлялася ўсё больш падпісчыкаў.
Уладзімір Глушкевіч:
– “Перамогу” выпісваю вельмі даўно, кожны раз прачытваю ўсю поўнасцю, бо падабаецца ведаць, што адбываецца ў раёне, у каго юбілей, у каго нарадзіліся дзеткі. Калектыву рэдакцыі жадаю моцнага здароўя, удачы, каб заўсёды былі жыццярадаснымі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga