Наркотыкі – шлях у бездань

Важнае Грамадства

У кінатэатры “Спадарожнік” горада Дзятлава ў рамках міжведамаснай рэспубліканскай акцыі “Разам за здаровую будучыню” адбылося прафілактычнае мерапрыемства для навучэнцаў 11 класаў школ райцэнтра.

У сустрэчы прынялі ўдзел доктар-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Барыс Отчык і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч.

Спецыялісты расказалі падлеткам аб медыцынскіх наступствах ужывання наркотыкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў, а таксама аб адказнасці за іх ужыванне, захоўванне і распаўсюджванне.

Прысутным прапанавалі прагледзець тэматычную кінастужку, якая яскрава прадэманстравала, што наркотыкі – гэта шлях у бездань.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі сустрэчы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: