У апошні час шмат увагі надаецца падзеям, якія адбываюцца на тэрыторыі нашай паўднёвай суседкі.
1 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з членамі Савета Бяспекі і кіраўніцтвам Савета Міністраў прааналізаваў перадумовы ваеннага канфлікту ва Украіне, які ўпершыню прыняў вострую фазу яшчэ ў 2014 годзе.
Сваім меркаваннем наконт выступлення Прэзідэнта падзялілася кіраўнік сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Харлінская:
– Мы, беларусы, мірныя людзі. Менавіта з гэтых слоў пачынаецца гімн нашай краіны. Беларускі народ кожны раз паўтарае, што выступае супраць вайны, імкнецца ўрэгуляваць любы канфлікт мірным шляхам, не дапусціць і прадухіліць чалавечыя ахвяры і пакуты. Наш Прэзідэнт не раз працягваў “руку дапамогі” дзяржавам, у якіх складвалася неспакойная абстаноўка, абвастраліся грамадскія супярэчнасці. Успомніць нават Казахстан, куды беларускі лідар у сувязі з масавымі беспарадкамі накіраваў міратворчы кантынгент з мэтай прыкрыцця і аховы дзяржаўных аб’ектаў. Так і зараз, Мінск выступае дыялогавай пляцоўкай для перагавораў паміж прадстаўнікамі Расіі і Украіны. Думаю, што ўзаемадзеянне паміж брацкімі славянскімі рэспублікамі працягнецца. Беларусь створыць усе неабходныя ўмовы для таго, каб дружалюбныя нашай краіне народы змаглі дагаварыцца паміж сабой, вярнуць мір і спакой у сэрцы сваіх грамадзян.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga