З гарантыяй якасці, або Навошта маркіруюць малочную прадукцыю?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Абавязковая маркіроўка малочнай прадукцыі – гэта нанясенне на яе ўнікальных ідэнтыфікатараў – спецыяльных лічбавых кодаў, дзякуючы якім можна атрымаць усю інфармацыю аб канкрэтным тавары.

Як працуе маркіроўка?

Задача сістэмы маркіроўкі заключаецца ў тым, каб забяспечыць гарантыі якасці і сапраўднасці набывемай прадукцыі. З гэтай мэтай на кожны тавар або ўпакоўку наносіцца код, які дазваляе атрымаць усю інфармацыю аб прадукце. Ідэнтыфікацыйны знак ставіцца так, каб зняць яго без пашкоджання было немагчыма.

Код маркіроўкі генеруе і перадае вытворцу сістэма “Электронны знак”, уладальнікам якой з’яўляецца нацыянальны аператар маркіроўкі тавараў у Рэспубліцы Беларусь РУП “Белбланкавыд”. З моманту выпуску кода “Электронны знак” пачынае адсочваць па ім усё, што адбываецца з таварам. Становіцца празрыстай інфармацыя аб вытворцы, імпарце, перавозках, продажах і любых іншых аперацыях.

Працэдура маркіроўкі малочных тавараў гарантуе, што коды нельга падрабіць, бо яны зашыфраваны, і немагчыма паўторна выкарыстоўваць, бо пры спісанні тавару або яго продажы канчатковаму ўладальніку сістэма выводзіць код з абароту.

Усю інфармацыю аб канкрэтным тавары: дату вырабу, тэрмін прыдатнасці, састаў пэўнага прадукту, звесткі аб вытворцы, умовы захоўвання і іншае дае спецыяльны код маркіроўкі, на які пры дапамозе дадатку “Электронны знак” наводзяць камеру смартфона.

Нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць дзейнасць па маркіроўцы прадукцыі:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 года № 243 “Аб маркіроўцы тавараў” (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 года № 9 “Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”);

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2011 года № 1030 “Аб таварах, якія падлягаюць маркіроўцы” (у рэдакцыі Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2021 года № 767 “Аб змяненні пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”);

Пастанова Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2021 года № 17 “Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 года № 243”;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2021 года № 311 “Аб вызначэнні кошту” (у рэдакцыі Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2021 года № 767 “Аб змяненні пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”);

Пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2021 года № 34 “Аб вызначэнні ўзораў”;

Пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2021 года № 41 “Аб вызначэнні фармату і структуры звестак, якія перадаюцца ў сістэму маркіроўкі”;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2021 года № 679 “Аб змяненні пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2011 года № 1030 і ад 23 красавіка 2021 года № 250”.

Рашэнні ЕЭК

Дакументы аператара ДІС “Электронны знак”

Што маркіроўка дае спажыўцу?

Спецыяльная маркіроўка як сродак ідэнтыфікацыі выступае своеасаблівым пашпартам прадукцыі, дзе можна даведацца інфармацыю аб вытворцы і пастаўшчыку. Каб праверыць сапраўднасць паходжання малочнай прадукцыі, адзення і абутку, ювелірнай прадукцыі, шын і пакрышак, парфумерыі і фотаапаратаў, нацыянальны аператар маркіроўкі тавараў у Рэспубліцы Беларусь РУП “Белбланкавыд” выпусціў спецыяльны дадатак “Электронны знак”. Ён дазваляе спажыўцу сканіраваць прамаркіраваныя тавары, правяраць атрыманую з сістэмы інфармацыю аб іх, паведамляць аб магчымых парушэннях.

Звесткі аб маркіроўцы тавару дапамагаюць на дзяржаўным узроўні кантраляваць абарот усёй прадукцыі, не дапускаючы ў продаж кантрафакту і падробак. Гэта дае магчымасць знізіць колькасць нелегальных і несертыфікаваных тавараў, якія набываюць пакупнікі пад выглядам арыгіналаў. Маркіроўка прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь перадае кантроль над гэтай сферай у рукі дзяржавы, якая гарантуе якасць кожнага вырабу або прадукта з кодам на рынку.

Згодна з заканадаўствам маркіроўка тавару сродкамі ідэнтыфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь не прадугледжвае паслабленняў тавару, які не счытваецца спецыяльнымі прыладамі. Калі тавар немагчыма апазнаць сканарам, тады яго варта вярнуць назад пастаўшчыку. У продаж ён паступаць не павінен.

Больш падрабязна пра сістэму “Электронны знак” можна даведацца на сайце datamark.by.

 

ААТ “Молочный Мир” УНП 500040357

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga