Пытанне: якія новыя дадатковыя льготы прадугледжаны для грамадзян з інваліднасцю пры прызначэнні пенсіі?
Адказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава:
– У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 года № 171 “Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян” прадугледжана зніжэнне страхавога і агульнага стажу для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце грамадзянам, якія з’яўляліся інвалідамі I і (або) II групаў.
Зніжэнне страхавога стажу грамадзянам, якія з’яўляліся інвалідамі І і (або) ІІ групаў больш за 10 гадоў, адбываецца на 6 месяцаў за кожны наступны поўны год знаходжання на інваліднасці.
Даведка:
Пры знаходжанні на інваліднасці I і (або) II групаў
11 гадоў страхавы стаж зніжаецца на 5 гадоў 6 месяцаў;
12 – на 6 гадоў;
13 – на 6 гадоў 6 месяцаў;
14 – на 7 гадоў;
15 – на 7 гадоў 6 месяцаў;
16 – на 8 гадоў;
17 – на 8 гадоў 6 месяцаў;
18 – на 9 гадоў;
19 – на 9 гадоў 6 месяцаў;
20 гадоў – страхавы стаж зніжаецца на 10 гадоў;
больш за 21 год – да 5 гадоў.
Адначасова для абазначанай катэгорыі асобаў на 5 гадоў зніжана патрабаванне да агульнага стажу, таксама на 5 гадоў зніжаны агульны стаж інвалідам з дзяцінства I і (або) II групаў для прызначэння датэрміновай пенсіі па ўзросце.
Для назначэння працоўнай пенсіі па ўзросце з улікам гэтай нормы або пераводу з пенсіі па інваліднасці на пенсію па ўзросце неабходна звяртацца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку (з заявай і неабходнымі дакументамі) ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Звяртаем увагу, што інвалідам з дзяцінства, інваліднасць якім устаноўлена пажыццёва, пенсія па ўзросце павялічваецца на 50 % яе мінімальнага памеру.
Існуе льгота і для бацькоў дзяцей-інвалідаў з ІІІ і (або) ІV ступенню страты здароўя, прызнаных у далейшым інвалідамі з дзяцінства I групы: калі бацькі ажыццяўляюць догляд за імі не менш за 20 гадоў, памер сацыяльнай пенсіі павялічваецца да 130 % найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму пенсіянера за два апошнія кварталы.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga