Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Парадак выплаты пенсіі пенсіянерам з ліку вайскоўцаў, якія праходзілі ваенную службу, вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў” (далей – Закон).

У адпаведнасці з Законам ваенны пенсіянер, які жыве на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна і атрымлівае пенсію па лініі Міністэрства абароны праз ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці, абавязаны неадкладна паведаміць у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна аб наступных змяненнях:

  1. Змяненні, якія ўплываюць на памер пенсіі:

змяненне прычыны або групы інваліднасці, колькасці ўтрыманцаў;

знаходжанне асобы, на якую выплачваецца пенсія, на дзяржаўным забеспячэнні ва ўстановах адукацыі або арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання;

змяненне ўмоваў, якія даюць права на атрыманне надбаўкі на догляд адзінокіх інвалідаў II або III групы, якія маюць патрэбу па заключэнні медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі або ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі ў пастаяннай дапамозе;

пазбаўленне права на далейшае прадастаўленне льготаў, выплату надбавак і павышэнняў да пенсій, устаноўленых згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для асобаў, якія прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ветэранаў, членаў сем’яў загінулых ваеннаслужачых і іншых катэгорый грамадзян, у тым ліку на павышэнне памеру пенсіі;

пазбаўленне пенсіянера волі;

у іншых выпадках, устаноўленых згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Змяненні, якія пазбаўляюць права на пенсію за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля:

прызнанне працаздольным (для асобаў, якія атрымліваюць пенсію па інваліднасці або па прычыне страты карміцеля да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту);

прызначэнне дзяржаўнай пенсіі ў іншым дзяржаўным органе (у тым ліку штомесячнай грашовай дапамогі або сацыяльнай пенсіі) Рэспублікі Беларусь або ў іншых дзяржавах;

адбыццё для пастаяннага месца жыхарства за мяжу Рэспублікі Беларусь або ў іншую вобласць ці горад Мінск;

у іншых выпадках, устаноўленых згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Звяртаю ўвагу ваенных пенсіянераў, што выплата пенсій пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых і членам іх сем’яў ажыццяўляецца па месцы іх жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Фактам пастаяннага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца рэгістрацыя па месцы жыхарства.

У сувязі з вышэйадзначаным выплата пенсій у ваенным камісарыяце Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца толькі ваенным пенсіянерам, зарэгістраваным па месцы жыхарства на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Грамадзянам, якія атрымліваюць пенсію па лініі Міністэрства абароны і не зарэгістраваны па месцы жыхарства ў Дзятлаўскім раёне, неабходна ў самы кароткі тэрмін асабіста звярнуцца (у працоўны час) у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна (г. Дзятлава, вул. Перамогі, д. 13) для вырашэння пытання аб парадку выплаты пенсіі.

У 2020 годзе выплата пенсій і дапамогаў пенсіянерам Міністэрства абароны па Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца ў наступныя тэрміны: 4 студзеня, 6 лютага, 5 сакавіка, 4 красавіка, 7 мая, 4 чэрвеня, 2 ліпеня, 6 жніўня, 4 верасня, 6 кастрычніка, 5 лістапада, 4 снежня.

Дадатковую інфармацыю па пытанні налічэння і выплаты пенсій Міністэрства абароны і дапамогаў можна атрымаць на сайце Дзятлаўскага райвыканкама ў раздзеле “Ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна/Сацыяльная абарона і пенсійнае забеспячэнне ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў” або ў ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна па тэлефоне 2-15-03 у працоўны час.

Валянцін АБУХАЎ,
вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні
ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна