У райвыканкаме – новы спецыяліст па кадрах

Важнае Грамадства

З 18 студзеня 2022 года галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама стала Таццяна Міхайлаўна Зінкевіч.

Таццяна Зінкевіч – наша зямлячка. Нарадзілася 14 верасня 1986 года ў вёсцы Міроўшчына. Вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “псіхалогія” з 2003 па 2008 гады атрымлівала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Першым працоўным месцам маладога спецыяліста стаў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава, дзе два гады яна адпрацавала педагогам-псіхолагам. Наступныя 7 гадоў Таццяна Міхайлаўна займала пасаду сакратара судовага пасяджэння суда Дзятлаўскага раёна.

У 2017 годзе перайшла працаваць у Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, спачатку спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, затым – загадчыцай аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, а з 2018 года і да новага назначэння з’яўлялася спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу, прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі.

Таццяну Зінкевіч характарызуюць як старанную работніцу, граматнага спецыяліста і чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga