Узнагарода для таленавітай моладзі
Цырымонія ўзнагароджання таленавітай моладзі рэгіёна стыпендыяй Беларускага фонду міру прайшла ў Гродне. Узнагароды на гэты раз атрымалі 57 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дасягнулі высокіх вынікаў у спорце, творчасці, навуковай дзейнасці.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства была і навучэнка 8 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы Аляксандра Лішык – выдатніца вучобы, прызёр алімпіяд па матэматыцы і рускай мове. Навучэнка валодае нестандартным арыгінальным мысленнем, здольнасцю да вылучэння новых ідэй у вырашэнні матэматычных задач.
Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык выказаў словы падзякі навучэнцам за працу, упартасць і мэтанакіраванасць і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.
Мой школьны футбольны клуб
З 2020 года навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы з’яўляюцца ўдзельнікамі рэспубліканскага праекта “Мой школьны футбольны клуб”. З моманту ўключэння ў дадзены праект, галоўная задача якога – аказанне рознабаковай дапамогі дзецям, якія актыўна развіваюць гэты від спорту, школа стала апорнай установай у раёне па развіцці футбола. У студзені ўстанову адукацыі наведалі менеджар рэспубліканскага праекта Вячаслаў Антоненка і начальнік аддзела масавага футбола асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Віталь Валасюк. Яны прывезлі спартыўны інвентар, неабходны для гульні ў футбол, майкі з лагатыпам АБФФ і ўзнагародную атрыбутыку. Дзякуючы ўдзелу ў гэтым праекце, у навучэнцаў адкрылася шмат магчымасцяў займацца любімай гульнёй на больш высокім узроўні.
Турызм без чамадана стартаваў
У рамках рэалізацыі раённага праекта “Музейны рэтрыт_Турызм без чамадана” для навучэнцаў 10-11 класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы была арганізавана экскурсія па маршруце “Хвінявічы –Пацаўшчына – Міроўшчына – Вензавец – Хвінявічы”, у ходзе якой удзельнікі наведалі царкву ў вёсцы Пацаўшчына, былы парк роду Стравінскіх у вёсцы Міроўшчына, царкву святых Пятра і Паўла ў аграгарадку Вензавец.
Цікавай была экскурсія ў музей “Кола часу” Вензавецкагадзіцячага сада-сярэдняй школы. Навучэнцам узаймальнай форме расказаліабгалоўныхсвятахбеларускагакалендара, прыладахпрацы, якімікарысталісянашыпродкі.
У перспектыве –наведацьвытворчыўчастакААТ “Дзятлаўскілікёра-гарэлачны завод “Алгонь”у Парэччы,будынакякогабыўузведзеныпрадстаўнікамі родуСтравінскіх.
Сабраныматэрыялбудзевыкарыстаныпадчаснапісаннядаследчай работы “Тайны родуСтравінскіх на Дзятлаўшчыне”.
Карысць для здароўя, зарад энергіі і пазітыву
Каб прывіць сваім навучэнцам навыкі здаровага ладу жыцця, заахвоціць іх да заняткаў фізічнай культурай і спортам, у рамках арганізацыі шостага школьнага дня ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе было праведзена фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства “Лыжныя гонкі”. У іх прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі 5-8 класаў. Па выніках пераможцамі ў асабістым заліку сярод хлопчыкаў сталі: СямёнАдамчык, Аляксандр Хацкевіч, ЯўгенПадгарбунскі. Лепшыя сярод дзяўчынак – Анастасія Гушча, ВікторыяБарук, Ангеліна Хілімончык.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga