Вітаем цябе, лета

Важнае Грамадства

Няглядзячы на тое, што лета гэтага гора не цешыць  нас цяплом, у Гезгалаўскім садку  сонечна і весела ад усмешак дзяцей.

“Вітаем цябе, лета!” – пад такой назвай праходзіць першы  тыдзень чэрвеня. Кожны  летні дзень – гэта  новыя забавы, прыгоды і нечаканыя сустрэчы.

У дзіцячы садок  завітаў клоун Клёпа.  Хлопчыкі і дзяўчынкі  з задавальненнем расказалі  яму аб  асноўных правах дзяцей,  а выхавальніца І. У Красоўская адзначыла, што  краіна  клапоціцца, каб  жыццё дзяцей  было   светлым, мірным, напоўненым дабрынёй, усмешкамі, любоўю да родных і блізкіх.

У час сюжэтнай-гульнявой праграмы “Забава” разам з Клёпам дзеці гулялі ў рухомыя гульні, спаборнічалі у спрыце і хуткасці ў гульнях-эстафетах.

Конкурс малюнкаў на асфальце “Аб чым мараць дзеці” паказаў, што мары ў нашых выхаванцаў цудоўныя: новыя цацкі,  цукеркі, паездкі ў цырк і заапарк, адпачынак разам з бацькамі.

Літаратурна- музычную віктарыну “Кветкавы карагод” прапанавалі дзецям госці з Афрыкі – тыіграня і львяня. Выхаванцы прадэманстравалі  ўменне адгадваць загадкі, успомнілі прыказкі і прымаўкі   аб садовых і лугавых кветках.   Дзяўчынкі рознаўзроставай групы № 3 паказі свае таленты пры   выкананні песень і танцаў.  Сустрэча з афрыканскімі гасцямі скончылася падарожжам на цягнічку з Рамашкава  па  ўчастку дзіцячага садка.

Лета толькі пачалося, і педагогі ўпэўнены, што яно будзе для нашых выхаванцаў вясёлым, цікавым і карысным.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup