Надаць увагу новай гісторыі нашай краіны

Важнае Грамадства

У Гродне адбылася калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, на якой былі падведзены вынікі работы сферы ў мінулым годзе, а таксама намечаны арыенціры на 2022 год.

Удзел у калегіі прыняла дэлегацыя Дзятлаўшчыны.

Важна і ў далейшым захаваць у людзей цікавасць да заканатворчасці. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк.

– Год пачаўся абмеркаваннем змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, ідзе падрыхтоўка да рэферэндуму. І работа дыялогавых пляцовак будзе працягнута, бо калі змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю будуць прыняты, то нам трэба будзе абмеркаваць велізарную колькасць нарматыўных і заканадаўчых актаў, якія з’явяцца ў далейшым. І вельмі важна працягнуць дынамічную, мэтанакіраваную работу, зрабіць так, каб цікавасць у людзей да заканатворчасці не знікла, – адзначыў Віктар Пранюк.

Віктар Францавіч настройваў журналістаў і ідэолагаў на плённую дзейнасць у 2022 годзе, які аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, асаблівую ўвагу надаць новай гісторыі Беларусі. Ён падкрэсліў, што важная роля ў гэтым адводзіцца моладзі, менавіта яна павінна заняцца даследчай дзейнасцю, захаваць і перадаць памяць наступным пакаленням аб тым, што адбывалася ў Беларусі ў XX і пачатку XXI стагоддзяў.

– Тэндэнцыі развіцця беларускага грамадства і дзяржавы патрабуюць эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах, моладзевым асяроддзі, развіцця і распаўсюджвання інавацыйных тэхналогій у медыясферы, – падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ігар Булаўка.

Станоўчую ацэнку рабоце прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі, сродкаў масавай інфармацыі даў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук. Ён падзякаваў усім прысутным у зале за адказнае стаўленне да задач дзяржаўнай важнасці.

Начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Таццяна Шэндзік узняла тэму кадравага забеспячэння, падкрэсліўшы, у прыватнасці, што сёння пытанне занятасці моладзі на стратэгічна важных аб’ектах – гэта ўжо пытанне нацыянальнай бяспекі. Прадоўжыла тэму намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Ірына Сцепаненка. Яна адзначыла, што ў рэгіёне робіцца стаўка на амаладжэнне кадраў ідэалагічнай вертыкалі, і для гэтага неабходна шукаць новыя формы арганізацыі навучання ў новым інтэрактыўным фармаце. У прыватнасці, у ім павінна прысутнічаць дэманстрацыя лепшых ідэй і практык па актуальных пытаннях патрыятычнага выхавання, фарміравання гістарычнай памяці.

– У 2021 годзе сродкі масавай інфармацыі працавалі ў няпростых умовах патэнцыйных інфармацыйных пагроз і годна справіліся з усімі выклікамі, як унутранымі, так і знешнімі. Ключавую ролю адыграў адзін з асноўных фактараў, якія ўплываюць на якасны кантэнт нашых медыя, і, як следства, на канкурэнтаздольнасць нашых СМІ – гэта адпаведны ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі кожнага кіраўніка, журналіста, – падвёў вынікі мінулага года намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Сяргей Шумейка.

Сяргей Сцяпанавіч падкрэсліў, што разам з асвятленнем надзённых інфармацыйных повадаў сродкі масавай інфармацыі краіны і рэгіёна з’ядналіся вакол паказу такіх важных падзей, як VI Усебеларускі народны сход, падрыхтоўка да рэферэндуму. На належным узроўні прайшло інфармацыйнае суправаджэнне Года народнага адзінства. Ва ўсіх газетах вобласці падтрымліваюцца тэматычныя рубрыкі і праекты, прысвечаныя гэтай падзеі. Акрамя таго, у дзяржаўных СМІ

Гродзенскай вобласці ў 2021 годзе была разгорнута шырокая інфармацыйная кампанія па прапагандзе беларускай дзяржаўнай сімволікі і патрыятычным выхаванні моладзі.

– Усім раённым СМІ ва ўмовах насычанай абстаноўкі ў рэгіёне, якая дынамічна развіваецца, неабходна працаваць у поўнай адпаведнасці з прынцыпам канвергентнага сродку масавай інфармацыі, з публікацыяй аналітычных матэрыялаў, меркаванняў і каментарыяў, – паставіў напрыканцы пасяджэння задачу Сяргей Шумейка.

Да пачатку работы калегіі ўдзельнікі мерапрыемства змаглі азнаёміцца з выставай-прэзентацыяй дасягненняў мас-медыя і сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый рэгіёна. Ганаровае месца тут заняла і экспазіцыя леташніх дасягненняў газеты “Перамога”.

 

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga