22 лютага ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прамую тэлефонную лінію з жыхарамі нашага раёна правялі першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Садаўнічы і пракурор Дзятлаўскага раёна Алег Вялічка.
На працягу дзвюх гадзін дзятлаўчане маглі звяртацца да Аляксандра Міхайлавіча і Алега Валер’евіча са сваімі пытаннямі і асабіста, але не многія скарысталіся такой магчымасцю.
На прамую тэлефонную лінію паступіў званок ад жыхара райцэнтра. Мужчыну цікавілі некалькі тэмаў. Ён выказваў сваю занепакоенасць станам пасцельных рэчаў у адной з установаў адукацыі горада Дзятлава.
Аляксандр Садаўнічы даручыў спецыялістам адказных службаў раёна праверыць аб’ектыўнасць паступіўшай заўвагі.
На пытанне аб утылізацыі адходаў школьных сталовых было дадзена тлумачэнне, што яна ажыццяўляецца згодна з патрабаваннямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Што тычыцца грэйдзіравання вуліц горада Дзятлава з гравійным пакрыццём, то такія работы будуць выкананы з надыходам спрыяльнага надвор’я.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga