Кропкі над “2020” расстаўлены. Важны голас кожнага

Важнае Грамадства

У Мінску ў Палацы спорту прайшла заключная акцыя рэспубліканскага асветніцкага праекта “У рэжыме праўды. Прамы кантакт”.

 

Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі вядомыя журналісты, палітолагі, прадстаўнікі грамадскасці, спартсмены, дзеячы культуры, дэпутаты. Галоўнай тэмай абмеркавання сталі тыя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія будуць вынесены для зацвярджэння беларускім народам на рэспубліканскі рэферэндум 27 лютага 2022 года. Прыемна, што ўдзельнікамі заключнага этапу праекта сталі не толькі мінчане і жыхары навакольных раёнаў, але і госці з усіх рэгіёнаў нашай краіны, якія прыехалі на мерапрыемства ў саставе дэлегацый. У іх ліку былі і дзятлаўчане. Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы падзяліўся тэхнічны рэдактар Дзятлаўскай раённай газеты “Перамога” Вадзім Філіпоўскі:

– На сустрэчы было адметна тое, што кожны спікер, які выходзіў на сцэну, стараўся адкрыта, даходліва, выкарыстоўваючы цікавыя і нестандартныя формы падачы інфармацыі, растлумачыць прысутным розныя папраўкі, унесеныя ў абноўлены праект Канстытуцыі. І сапраўды, гэта вельмі важна, бо кожны беларус, які прыйдзе на рэферэндум, павінен выразна разумець, за што ён аддае свой голас. Цікава было паслухаць і меркаванні з глядзельнай залы. На спецыяльнай інтэрв’ю-пляцоўцы людзі розных узростаў і прафесій адказвалі на пытанні журналіста і дзяліліся думкамі наконт абноўленага праекта Асноўнага Закона. Таксама ўспомнілі і падзеі 2020 года. Тых, хто нягледзячы ні на што, застаўся адданым сваёй дзяржаве і роднай зямлі, ну і, вядома ж, “збеглых” і “наймаверных”, якія заклікалі беларускі народ да гвалту, пагражалі журналістам, супрацоўнікам сілавых ведамстваў, іх родным і блізкім, спрабавалі “пусціць па свеце” наш суверэнітэт. Ды што тут казаць, яны папросту прадалі сваю краіну за “валютныя ўкіды” з “дэмакратычнай” Еўропы.

Спадабалася, што на гэты раз арганізатары “У рэжыме праўды” вырашылі адысці ад стандартнага фармату правядзення мерапрыемства і дапоўнілі сустрэчу відовішчным шоу з удзелам музычных і танцавальных калектываў. Гучалі песні на рускай і беларускай мовах: адны – заклікалі да патрыятычных пачуццяў, другія – краналі да глыбіні душы, трэція – падымалі настрой і дарылі масу станоўчых эмоцый.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: