Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае пазнаёміцца з перыядычнымі выданнямі, якія паступаюць у бібліятэку.
Часопісы для дзяцей:
“Зайкава школа” – для дзяцей ад 3 да 6 гадоў: чытаючы добрую казку разам з бацькамі і выконваючы займальныя заданні, дзеці могуць падрыхтавацца да школы;
“Арэлі” – для дзяцей ад 6 да 11 гадоў: нясумныя школьныя гісторыі, сканворды, лабірынты, гульні, казкі, апавяданні, вершы, майстар-класы па анімацыі і многае іншае;
“Юны ратаўнік” – для дзяцей і падлеткаў: вучыць бяспечным паводзінам, адкрывае новыя цікавыя факты ў самых розных галінах, раскрывае творчыя здольнасці і дорыць прызы і падарункі пераможцам шматлікіх конкурсаў.
Часопіс для сучасных жанчын – “Шчаслівая і прыгожая”: агляды на тэмы здароўя жанчыны, навінкі касметыкі і касметалогіі, фітнес і ёга, мода і стыль.
“Чараўніца” раскрые для вас сакрэты прыгажосці, гармоніі сямейных адносінаў, моды і стылю.
“1000 парадаў”: тут падказкі на ўсе выпадкі жыцця, мноства карысных дробязяў, якія забяспечаць вашы паўсядзённыя клопаты.
“Сваты” – парады па здароўі, кулінарныя рэцэпты, падказкі гаспадару і рукадзельніцам, кансультацыі медыкаў, юрыстаў, псіхолагаў, цікавыя гісторыі з жыцця, анекдоты.
“Гаспадыня”: аб’ядноўвае ўвесь спектр праблем, якія хвалююць сем’і маладыя і са стажам, людзей вопытных і юных чытачоў.
“Добры сусед” – гэта карысны часопіс для гаспадара і захавальніцы ачага, дапаможа прыняць правільнае рашэнне, дасць слушныя парады, падзеліцца цікавымі ідэямі, рассмяшыць і прагоніць нуду.
“Гаспадар” падкажа карысныя парады па садаводстве, агародніцтве, пчалярстве, гадоўлі жывёл на прысядзібных участках.
“Наша кухня” – кулінарнае выданне для тых, хто любіць здзіўляць родных смачнай і карыснай ежай.
У часопісе “Я на пенсіі” можна прачытаць незвычайныя гісторыі звычайных людзей, апавяданні пра лёсы зорак кіно і эстрады, гістарычных асобаў, дачныя парады, майстар-класы па ўладкаванні дома, участка, рукадзелля.
На старонках часопіса “Народны доктар” вы знойдзеце народныя і традыцыйныя метады лячэння і прафілактыкі розных захворванняў, пазнаёміцеся з духоўнай старонкай.
Часопіс “Ксюша” для тых, хто вяжа, і для аматараў рукадзелля.
У грамадска-палітычным часопісе “Планета” публікуюцца матэрыялы па самых вострых тэмах эканомікі, палітыкі і навейшых тэхналогій.
Таксама можна азнаёміцца з грамадска-палітычным і навукова-папулярным часопісам “Беларуская думка”, з літаратурна-мастацкім часопісамі “Нёман”, “Полымя”, “Маладосць”.
Выбірайце выданні на свой густ і інтарэс.
Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga