Віталій Шулейка: “Змяненні скіраваны на захаванне дзяржаўнасці і міру, грамадзянскай згоды”

Важнае Улада

У нашым раёне праходзяць сустрэчы па тлумачэнні і абмеркаванні пытанняў, якія выносяцца на рэспубліканскі рэферэндум.

Чарговую з іх з працоўным калектывам ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” правёў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка.

Ён азнаёміў работнікаў з лічбамі і фактамі маштабнага даследавання “Беларусь. Меркаванне аб будучыні”, якое было праведзена ў нашай краіне для сацыялагічнага забеспячэння рэспубліканскага рэферэндуму.

– Сучасны стан грамадскіх адносінаў паказаў неабходнасць такіх змяненняў Асноўнага Закона, якія былі б скіраваны на захаванне дзяржаўнасці і міру, грамадзянскай згоды на беларускай зямлі, – агучыў адну з асноўных перадумоваў неабходнасці абнаўлення Канстытуцыі Віталій Тадэвушавіч.

– Сфарміраваныя на сучасным этапе ўстойлівыя і ўзаемадапаўняльныя каштоўнасці беларускага грамадства: стабільнасць, інавацыйнасць, згуртаванасць і калектывізм, каштоўнасць правоў і дабрабыту чалавека, суверэнітэт і незалежнасць, адкрытасць свету – дазваляюць развіць і дапоўніць у Асноўным Законе мэты і прыярытэты Рэспублікі Беларусь, атрыбуты яе нацыянальнай ідэнтычнасці, прынятыя грамадствам прынцыпы і падыходы да пабудовы сістэмы дзяржаўнага кіравання, – падкрэсліў Віталій Тадэвушавіч і расказаў, якія менавіта дапаўненні ўнесены ў праект Канстытуцыі, які цяпер праходзіць стадыю грамадскіх абмеркаванняў.

Больш падрабязна першы намеснік старшыні райвыканкама спыніўся на неабходнасці захавання гістарычнай памяці беларускага народа аб Вялікай Айчыннай вайне, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, не менш важнымі новаўвядзеннямі назваў павышэнне сацыяльнай адказнасці грамадзян перад дзяржавай, адказнасць дзяржавы за абарону персанальных даных людзей і развіццё мірнай атамнай энергетыкі, таксама надаў увагу новай главе Асноўнага Закона аб статусе, функцыях, паўнамоцтвах, прынцыпах фарміравання Усебеларускага народнага сходу.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: