Святлава Князева: “Радуе, што прадоўжыцца падтрымка прадпрымальнікаў”

Грамадства Свежыя навіны

Жыхары Дзятлаўшчыны далучыліся да актыўнага абмеркавання Паслання Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Святлана Князева, прадавец магазіна стыльнага жаночага адзення “Sense of Style”:

– Разам з усёй краінай сачыла сёння за Пасланнем Аляксандра Лукашэнкі, глядзела эфір на сваім тэлефоне. Як і кожны беларус, чакала адказу на самыя простыя пытанні – мір у краіне, равіццё эканомікі, сацыяльныя гарантыі насельніцтву. Згодна з кіраўніком дзяржавы, што Беларусь – мірная краіна, так і застанецца, калі на нас не будзе прамой агрэсіі.

Важна, што беларуская эканоміка, нягледзячы на “невясёлыя” прагнозы скептыкаў, спрацавала добра, мы гэта адчулі на месцах.

Радуе, што ў нашай краіне прадоўжыцца падтрымка прыватнага сектара эканомікі, а значыць, будзем развівацца. Спадзяюся, што зменіцца да лепшага сітуацыя з санкцыямі. Прэзідэнт абяцаў, што ў нашай краіне будзе зроблена ўсё, каб яе грамадзяне не адчулі негатыўнага ўздзеяння санкцыйнай палітыкі Захаду. Хочацца верыць, што так яно і будзе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: