Пытанні, якія хвалююць жанчын

Важнае Грамадства

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла чарговая сустрэча на дыялогавай пляцоўцы, прысвечаная абмеркаванню праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель сустрэлася з прадстаўніцамі актыву “Беларускага саюза жанчын” Дзятлаўшчыны. Гаворка ішла на тэмы, найбольш блізкія беларускам.

Алена Васкель задала курс размовы, засяродзіўшы ўвагу на раздзелах Канстытуцыі, прысвечаных традыцыйнаму інстытуту сям’і, правам жанчын у грамадстве, абароне персанальных даных. Таксама яна нагадала, што ахова здароўя і бясплатная медыцына па-ранейшаму застаюцца дзяржаўнымі прыярытэтамі, аднак цяпер і самі грамадзяне краіны будуць абавязаны законам беражліва ставіцца да ўласнага здароўя.

На завяршэнні сустрэчы Алена Раманаўна падвяла вынік размовы:

– Якім будзе Асноўны Закон нашай краіны, вырашае кожны беларус. Не заставайцеся раўнадушнымі, скарыстайцеся магчымасцю паўплываць на будучыню сваю і сваіх дзяцей.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: