У “здаровы пасёлак” завітала спартыўная гульня

Важнае Спорт і турызм

Цікава праходзяць летнія канікулы ў навучэнцаў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Вучні разам з педагогамі і мясцовымі работнікамі культуры рыхтуюць музычныя нумары, прымаюць удзел у мерапрыемствах, а таксама з задавальненнем сустракаюць гасцей.

Нядаўна ў “здаровым пасёлку” прайшла спартыўна-гульнявая праграма “Хуткія, смелыя, спрытныя”. Яе для навучэнцаў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ладзілі клоўн Гоша (метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Мішчанка) і кошка Мурка (работніца Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Лапушка), правілы бяспечных паводзінаў юным удзельнікам мерапрыемства нагадала і раздала наглядную прадукцыю інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш. Каб на сустрэчу прыйшло як мага больш акцябратаў і піянераў, паклапацілася педагог-арганізатар школы Ірына Верамейка.

Пасля невялікай размінкі пачаліся вясёлыя конкурсы. Спартсменам даводзілася перацягваць адзін аднаго ў абручах, скакаць на вялікіх мячах, абводзіць мячы вакол кегляў гімнастычнымі памлкамі і прайсці яшчэ шэраг выпрабаванняў – адным словам, праявіць не толькі хуткасць, але і спрыт, а заадно ад душы павесяліцца, хварэючы за сяброў на пляцоўцы.

У перапынках паміж спартыўнымі баталіямі ладзіліся гульні на кемлівасць і ўмацаванне каманднага духу.

Завяршылася сустрэча пазітыўным флэш-мобам: усе прысутныя гучна вымавілі “Прывітанне, лета ў Круцілавічах!”.

Ірына КАЎКЕЛЬ
Фота прадастаўлена арганізатарамі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup